Напярэдадні Дня Волі нацбол Паліенка ізноў затрыманы
https://spring96.org./be/news/70120
2014
2014-03-24T17:14:19+0300
2014-03-24T17:14:19+0300
2014-03-24T17:15:44+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/palienka-zmicer.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 24 сакавіка актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка паведаміў ПЦ “Вясна” пра сваё затрыманне.
Па стане на 17.00 ён знаходзіўся ў РАУС Заводскага раёна. Больш падрабязную інфармацыю актывіст па тэлефоне паведаміць не змог.
Вядома толькі, што сёння дадому да яго наведаўся ўчастковы інспектар і сказаў, что хоча правесці гутарку. Пасля гэтага Паліенка патэлефанаваў сваім сябрам і паведаміў, што міліцыя хоча ізаляваць яго напярэдадні Дня Волі.
Цікава, што ўчастковы прыйшоў да Паліенкі прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як адбыўся суд над актывістам. У суботу 22 сакавіка ён быў затрыманы за графіці, а сёння асуджаны за хуліганства па арт.17.1 КаАП і пакараны штрафам.