viasna on patreon

Сёння – Дзень Волі (абнаўляецца)

2014 2014-03-25T18:00:00+0300 2014-03-26T09:47:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzien-voli-2014-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі 25 сакавіка 2014

Дзень Волі 25 сакавіка 2014

25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дэмакратычная грамадскасць Беларусі штогод традыцыйна ладзіць у гэты дзень шэсце і мітынг.

У гэтым годзе Дзень Волі адзначаецца ў фармаце шэсця ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да Парка Дружбы народаў. Заяўнікі першапачаткова прасілі прайсціся праспектам Незалежнасці да аднайменнай плошчы, аднак Менгарвыканкам не дазволіў святкаванне ў такім фармаце.

Збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія навук»), затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг. Арганізатары заклікалі прыносіць украінскія сцягі, у знак салідарнасці з братнім народам.

Традыцыйнае святкаванне Дня Волі пройдзе 25 сакавіка ў Вільні.  Праграма святочнага дня распачнецца а 12:00 з ускладання кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.

Пазней, а 14:00, у Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца дыскусія «Дзень Волі ў Беларусі. Цяперашняя сітуацыя, чаканне перспектывы», у якой возьмуць удзел беларускія і літоўскія палітыкі, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, сваякі палітвязняў.

Завершыцца Дзень Волі святочным канцэртам беларускай спявачкі Паліны Рэспублікі і выступам «Belarusian Dream Theatre» ва «Užupio kavinė». Пачатак а 18:30.

Арганізацыйны камітэт Дня Волі ў Вільні запрашае ўсіх беларусаў Вільні, калег, партнёраў, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання Дня Волі.

 

Назіральнікі з РОО "Беларускі Хельсінскі камітэт" і ПЦ "Вясна"  будуць праводзіць маніторынг масавага мерапрыемства, па выніках якога з'явіцца справаздача па назіранні за шэсцем і мітынгам.

 

***

16-30. На праспекце Незалежнасці - нарады супрацоўнікаў ДАІ. Каля БДУІРу заўважаныя аўтазакі, паведамляе ў twitter Sasha Kuzmich




 17-40. Кінатэатр “Кастрычнік” зачынены па тэхнічных прычынах. Супрацоўнікі міліцыі не пускаюць людзей на гаўбец кінатэатра. За кінатэатрам - 3 аўтазакі, аўтамабіль з сапёрамі, і аўтобус з людзьмі ў цывільным.

17-45. На выхадзе з метро Акадэмiя навук мiлiцыянты у форме i грамадзянскiм. Таксама працуюць "аператары" ГУУС Мiнгарвыканкама. Побач з к/р "Кастрычнiк" збiраюцца людзi. Ёсць удзельнiкi з украiнскiмi i беларускiмi нацыянальнымi сцягамi.
Сiгналяць аутамабiлiсты, якiя праязджаюць мiма.

17-55. Двух назіральнікаў затрымалі ў пераходзе метро і адвялі ў пакой міліцыі. Перапісаўшы пашпартныя дадзеныя адпусцілі.

18-00. З прадстаунiкоў апазiцыi заўважаныя актывiсты і кіраўнікі "Гавары праўду", Партыі БНФ, Руху "За свабоду", Беларускi рух, Маладая Беларусь, БХД.

18-15. Удзельнiкi выкрыкваюць “Жыве Беларусь!”, “Слава Украiне - Героям слава!”. Гучаць песнi NRM, Акеана Эльзы, Ляпiса Трубяцкога.

18-25. Пачынае фармiравацца калона. Сярод удзельнікаў заўважныя правакатары. Яны пытаюцца ва ўдзельнікаў: колькі вам заплацілі? 

18-40. Назіральнікі ацэньваюць колькасць мітынгоўцаў у межах 1700 - 1900 чалавек.

18-50. Каля Дома друку аднаго з правакатарау перадалi мiлiцыянтам. 

18-55. Заблакаваны відэасэрвіс, з якога вялася прамая трансляцыя Дня Волі на Радыё "Свабода".

19-00. У парку Дружбы народаў дзесяткі пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі

19-05. Журналістка Алены Якжык  зайшла ў двор на Акадэміі навук, там было 50 амапаўцаў, якія сказалі ей паказаць дакументы і выдаліць фоткі. Журналіста Аляксандра Баразенку прагналі ад кінатэатра "Кастрычнік".

19-20. Каля “Альфа банка” чалавек у цывільным  хацеў вычапіць з натоўпу журналіста, але людзі яго адбілі і пачалі крычаць “Ганьба правакатарам!”

19-25.  На прыпынку “Універсам “Рыга” хацелі схапiць некалькi актывістаў з чорнымі сцягамі і калумнамі, яны паспелi заскочыць у тралейбус, але мiлiцыянты у цывiльным заскочылi за iмi.

19-45. Калона дайшла да Бангалору. У парку 30-40 чалавек ў цывільным, 3 рамкі, і шмат людзей у форме. 4 чалавекі здымаюць на камеры ўсіх, хто праходзіць праз рамкі. Плошча абнесеная металічным агароджаннем.

19-50. Людзі павольна праходзяць праз металічныя рамкі, міліцыя  дазваляе праносіць сцягі і плакаты.

19-55. Канфіскавалі расцяжку "Расія - гэта вайна!"

20-00. Арганізатары гавораць з людзьмі ў цыільным, каб працягнуць час мітынгу, паколькі дазволены час скончыўся. Пра рамку вельмі марудна прапускаюць людзей. Пачаўся мітынг.

20-20. Людзі пачынаюць разыходзіцца. Міліцыя нікому не замінае.

 

20-26. Затрыманы Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць, Алена Лазарчык, Улад Бародка ў двары дома па Багдановіча. Павязуць у Савецкі РУУС. 

20-30. Затрыманы янчэ адзін актывіст "Еўрабеларусі" - Леанід Кулакоў.

20-35. Міліцыя па гучнай сувязі просіць усіх разыйсціся, паколькі мерапрыемства завершанае.

20-40. У пад'ездзе дома па Багдановіча, 78 заблакаваныя міліцыяй яшчэ некалькі ўдзельнікаў мітынгу. 

20-50. На прыпынку "Кульман-Багдановіч" затрыманы актывіст "Маладых дэмакратаў" Аляксей Маркоўскі. Ён быў з сімволікай.

21-30. Сярод затрыманых трое маладафронтаўцаў: Зьміцер Дрозд, Станіслаў Рачкель і непаўнагадовы маладафронтавец, імя якога удакладняецца.

Яны былі затрыманыя пасьля таго, як сышлі з мітынгу. У хлопцаў быў з сабою банэр з надпісамі “Малады Фронт” і “Героі не паміраюць”.

Дзень Волі 25 сакавіка 2014.
Дзень Волі, 25 сакавіка.
Аўтазакі
Аўтазакі за кінатэатрам "Кастрычнік"
Дзень Волі 25 сакавіка 2014
Дзень Волі 25 сакавіка 2014
Дзень Волі 25 сакавіка 2014
Дзень Волі 25 сакавіка 2014
Дзень Волі 25 сакавіка 2014
Дзень Волі 25 сакавіка 2014

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства