У Жодзінскай ГВК адмовіліся агучваць канчатковыя вынікі галасавання
https://spring96.org./be/news/70144
2014
2014-03-25T13:01:00+0300
2014-03-25T13:01:00+0300
2014-03-25T13:01:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/uliotki-zhodzina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі паведамляе, што такога ўраджайнага галасвання на мясцовых выбарах у Жодзіна дагэтуль не было. Пры гэтым у плане агітацыі кампанія прайшла непрыкметна.
З 48 зарэгістраваных кандыдатаў толькі 9 збіралі подпісы, а з 36 гарадскіх выбарчых акругаў альтэрнатывы былі толькі на 12 (у 30% выпадкаў). Выбарчы фонд у памеры 720 тыс. BYR утварыў адзін кандыдат, які здолеў вырабіць на гэтыя сродкі 1 000 ўлётак і раскідаць іх па паштовых скрынях. Астатнія кандыдаты за сябе не агітавалі.
Аднак яўка на выбарах была высокай - 70% па інфармацыі ГВК. Гэтыя лічбы не супадаюць з дадзенымі ад незалежных назіральнікаў. На УВК №20 Аляксей Лапіцкі налічыў каля 60% выбарнікаў, большасць з іх аддала свой голас падчас датэрміновага галасавання.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"