У Барысаве – 5 сутак арышту фанату футбольнага клуба БАТЭ
https://spring96.org./be/news/70164
2014
2014-03-26T16:25:00+0300
2014-03-26T16:25:00+0300
2014-03-26T16:04:17+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bate.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе горада Барысава сёння ў 10 гадзін раніцы будзе разглядацца адміністратыўная справа фаната футбольнага клуба БАТЭ Аляксандра Марозава.
Юнак са сваёй дзяўчынай вяртаўся 25 сакавіка з Гародні дадому цягніком, калі на Барысаўскім вакзале каля гадзіны ночы яго перастрэлі 4 супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Да суду ён быў змешчаны ў ізалятар, дзе правёў ноч і ўчорашні дзень.
Марозаў вёз з сабою фанацкую атрыбутыку і некалькі маек. У чым канкрэтна абвінавачваюць фаната – пакуль невядома.
***
Суд перанесены на 14-30.
Суддзя Герасімовіч абвінаваціў Марозава ў дробным хуліганстве па артыкуле 17.1 КаАП і пакараў арыштам на 5 сутак.