Ян Дзяржаўцаў правёў ноч у ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску
У судзе Першамайскага раёну Віцебска будуць судзіць актывіста кансерватыўна хрысціянскай партыі Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 сакавіка. 25 сакавіка яго затрымалі міліцыянты, калі ён вяртаўся са святкавання Дня волі.
Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі напярэдадні асноўнага дня галасаваньня .Яны стаялі з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу». Алену Каваленку выклікалі ў міліцыю.
Ян Дзяржаўцаў кажа:
- Завезлі ў суд, будуць судзіць… Хутчэй за ўсё дадуць суткі…як будзе… Нічога не зробіш, бо так жыць нельга, няма ў нас ні нармальнай ўлады, ні нармальных законаў.
25 сакавіка ў Віцебску быў затрыманы Ян Дзяржаўцаў, калі вяртаўся дамоў пасля ўскладання кветак з нагоды Дня Волі каля помніка Уладзіміру Караткевічу і шыльды Васілю Быкаву. Дзяржаўцава ўжо дапыталі і звінавачваюць па артыкуле 23.34. Пасля суда, праўдападобна, ён быў адвезены ў ізалятар часовага ўтрымання.
Раней Алена Каваленка паведаміла, што да Дзяржаўцава прыходзілі 2 міліцыянты і, па словах яе суседкі, у яе кватэру сёння грукаліся міліцыянты. Цяпер тэлефон Алены Каваленкі таксама недаступны.
Справа датычыць пікету за байкот выбараў, які віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі напярэдадні асноўнага дня галасавання. Яны стаялі з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу».
* * *
У Віцебску затрымалі актывіста Кансерватыўна–хрысціянскай партыі БНФ Яна Дзяржаўцава. Ён знаходзіцца цяпер у Першамайскім РАУСе горада Віцебска. Як распавёў актывіст, яго выклікалі ў міліцыю сёння на 17-ю гадзіну даць паказанні ў звязку з пікетам “За байкот выбараў”, зладжаным 22 сакавіка.
- Да мяне падышлі два супрацоўнікі АМАПа, запыталіся пра маё прозвішча і прапанавалі сесці да іх у машыну ды паехаць у пастарунак, што я і выканаў. Зараз следчы складае пратакол. Учора я атрымаў позву, у якой было прапанавана мне прыйсці ў 17 гадзін сюды, у пастарунак. Я ехаў дахаты, хацеў паабедаць і пасля паехаць да іх. А тут мяне яны самі злавілі, як крымінальшчыка.
25 сакавіка віцебскія актывісты КХП БНФ зладзілі акцыю з нагоды Дня Волі, усклалі кветкі да шыльды будынка, дзе вучыўся Васіль Быкаў, і да помніка Уладзіміру Караткевічу. За ўдзельнікамі акцыі увесь час сачылі міліцыянты. Ян Дзяржаўцаў быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПа пасля завяршэння акцыі, як толькі выйшаў з аўтобуса, якім вяртаўся дадому.