Літоўскія парламентары ўзялі пад апеку беларускіх палітвязняў
https://spring96.org./be/news/70191
2014
2014-03-26T14:15:44+0300
2014-03-26T14:15:44+0300
2014-03-26T14:15:44+0300
be
Справай кожнага вязня будзе апекавацца асобны дэпутат літоўскага Сейма. Акрамя таго, плануецца звярнуцца да краінаў Еўразвяза з заклікам далучыцца да гэтай ініцыятывы. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Сейме Літвы, прымеркаванай да Дня Волі, які адзначае дэмакратычная супольнасць Беларусі.
Паводле беларускіх праваабаронцаў, за кратамі знаходзяцца 10 палітычных вязняў, сярод іх – старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч і ваўкавыскі бізнесовец, ветэран афганскай вайны Мікола Аўтуховіч.