viasna on patreon

Студэнт-актывіст Руху «За Свабоду» адлічаны з універсітэту

2014 2014-03-26T15:11:58+0300 2014-03-26T15:11:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/semenyaka.jpg
Актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка

Актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка

З другога курсу факультэта журналістыкі БДУ адлічаны актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка.  

 

«Улетку я з’едзіў на першы семінар за мяжу, потым яшчэ на некалькі, — распавёў Pyx.by Мікіта Семяненка.

 

— Мне хацелася верыць у дэмакратызацыю і змены, таму я пра ўсё казаў на кафедры. «Я паеду назіраць на выбары ў Грузію, напішыце вызваленне», казаў. І падпісвалі.

 

Па ягоных словах, ён прапускаў запар па тры-пяць дзён, але ведаў, што ў любы момант можа зайсці ў дэканат і забраць гэтыя паперы. «У мяне былі заўсёды добрыя адносіны з выкладчыкамі, — адзначае Семяненка. — Але ў гэтым годзе пачаліся праблемы з адным з іх. Спачатку таму, што я шмат прапусціў ягоных заняткаў».

 

Потым, дадаў ён, на яго пачалі ціснуць праз тое, што ён быў назіральнікам і з палітычных прычынаў, зніклі ўсе паперы пра вызваленні, падпісаныя дэканам. Дзякуючы электроннаму збою вырашэнне праблемы адклалася прыкладна на паўгода, аднак, па словах актывіста, у пачатку сакавіка яму зноў давялося сутыкнуцца з тым выкладчыкам. І ў выніку той так і не паставіў яму залік.

Пры гэтым, дадаў актывіст Руху «За Свабоду», яму казалі, што яго адлічаць, але, калі ён пра гэта «нікому нічога не скажа», то атрымаецца аднавіцца ў наступным годзе.

 

Семяненка распавёў, што ўвесь гэты час адчуваў падтрымку ад студэнтаў факультэта, некаторых выкладчыкаў. «Яны напісалі зварот да рэктара з просьбай мяне не выганяць, падпісаліся 150 студэнтаў і два выкладчыкі, стараста групы, куратарка», — адзначыў ён.

 

20 сакавіка з бацькам яны прыйшлі ва ўніверсітэт на сустрэчу з рэктарам, які сказаў ім пра адлічэнне юнака, падпісанае, па ягоных словах, яшчэ 15 сакавіка.

Мікіта Семяненка трохі засмучаны такім развіццём падзеяў, але ўжо распланаваў для сабе бліжэйшую будучыню. «Зараз займуся грамадскімі справамі, буду шукаць працу, магчыма, прыйдзецца паехаць вучыцца па праграме Каліноўскага, хаця мне хацелася закончыць навучанне на радзіме», — зазначыў ён, дадаўшы, што ў любым выпадку плануе працягваць працаваць на карысць Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства