viasna on patreon

Яну Дзяржаўцаву – 7 сутак арышту за пікет

2014 2014-03-26T15:58:45+0300 2014-03-26T15:59:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziarzhaucau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 сакавіка. 25 сакавіка ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі,  калі вяртаўся са святкавання Дня волі. Ноч да суду правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі напярэдадні асноўнага дня галасавання. Яны стаялі з плакатам «Байкот выбарчаму фарсу». Сёння Алену Каваленку выклікалі ў міліцыю.

Ян Дзяржаўцаў паспеў паведаміць наступнае:

- Да мяне падышлі два супрацоўнікі АМАПа, запыталіся пра маё прозвішча і прапанавалі сесці да іх у машыну і праехаць у райаддзел міліцыі. Зараз следчы складае пратакол. Учора я атрымаў позву, у якой было прапанавана мне прыйсці ў 17 гадзін сюды, у пастарунак. Я ехаў дахаты, хацеў паабедаць і пасля паехаць да іх. А тут мяне яны самі злавілі, як крымінальшчыка.

Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, пад час судовага працэсу 26 сакавіка суддзя суда Першамайскага раёна г. Віцебска Наталля Карабліна не задаволіла ніводнага з заяўленых хадайніцтваў з боку Дзяржаўцава,а менавіта: не дазволіла прадставіць перакладчыка, не выклікаласведкаў з боку актывіста, не дапусціла ў працэс прадстаўніка-абаронцу Пятра Іванова.

У выніку Дзяржаўцава пакаралі арыштам на 7 сутак па арт. 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства