viasna on patreon

Спыніце дыскрымінацыю!

2014 2014-03-27T10:19:52+0300 2014-03-27T10:19:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bnp_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускінезалежны прафсаюз прыняў заяву у падтрымку работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку. 

Заява Беларускага Незалежнага прафсаюза

Беларускі Незалежны прафсаюз падтрымлівае ўсе вылучаныя патрабаванні работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку.
Прычынай галадоўкі работнікаў бабруйскага завода стала дыскрымінацыя сябраў Свабоднага прафсаюзу. Яшчэ ў студзені, яго старшыня Міхаіл Кавалькоў запатрабаваў у адміністрацыі спыніць пераслед актывістаў (некаторыя з іх былі звольненыя) і ўступіць у перамовы з прафсаюзнай пярвічкай для выпрацоўкі і заключэння калектыўнага дагавора. Прафсаюз неаднаразова папярэджваў, што калі гэтыя патрабаванні выкананыя не будуць, то ён абвесціць галадоўку.
Раніцай 25 сакавіка пяць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў абвясцілі папераджальную галадоўку.
Мы, Беларускі Незалежны прафсаюз патрабуе ад адміністрацыі завода і яго дырэктара Аграновіча А.Г. спыніць дыскрымінацыйныя дзеянні адносна Свабоднага прафсаюза Беларускага, пачаць перамовы з пратэстуючым актывам завода.
Памятайце, тысячы сябраў нашага прафсаюзу назіраюць за падзеямі ў Бабруйску. Мы выказваем поўную салідарнасць з нашымі братамі і сестрамі!

Выканаўчае бюро БНП

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства