viasna on patreon

Палітвязень Эдуард Лобаў усхваляваны падзеямі ва Украіне

2014 2014-03-28T07:40:16+0300 2014-03-28T07:40:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lobau-2.jpg
Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

 

Палітычны зняволены, сустаршыня “Маладога Фронту”Эдуард Лобаў усхваляваны падзеямі ва Украіне і рэзка асуджае захоп Крыму Расеяй. Маладафронтавец напісаў пра гэта ў сваім лісце з калоніі №22 у Івацэвічах, - распавядае яго маці Марына Лобава.

- Ён лічыць, што сусветная супольнасць павінна спыніць Расею, таму што на чарзе пасля Украіны можа быць і Беларусь, і іншыя краіны постсавецкай прасторы. Што метады Расеі па захопе чужых тэрыторый не мяняюцца ўжо шмат стагоддзяў.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зняволення нібыта за асабліва злоснае хуліганства. Разам з ім па гэтай жа справе судзілі і кіраўніка “Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча, які трапіў у калонію на 2 гады. Аднак праваабаронцы лічаць, што справа была сфабрыкавана спецслужбамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, а віна маладых апазіцыянераў у час суду не была даказана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства