Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: ператрус у Барыса Хамайды, адлічэнне студэнта журфаку за палітычную актыўнасць і прэміраванне членаў выбарчых камісіі - на гэтыя мэты з бюджэту выдзяляць 17 млрд рублёў.
"Падзея тыдня": разгляд у Гродзенскім абласным судзе касацыйнай скаргі сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” Таццяны Рэвяка на забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда разважае наконт плёну ад магчымага замацавання ў заканадаўстве адтэрміноўкі выканання смяротных прысудаў.
"Навіны палітвязняў": у беларускіх палітычных зняволеных ў літоўскім парламенце зараз з’явіліся шэфы. Пра гэта падчас прэс - канферэнцыі 25 сакавіка заявіў парламентарый Пятрас Аўштравічус
У музычных паўзах – песні гомельскай спявачкі Вальжыны Цярэшчанка.
Слухаць выпуск: