Гродна: 4 красавіка пройдзе суд над Алесем Дзянісавым
https://spring96.org./be/news/70320
2014
2014-04-02T17:16:31+0300
2014-04-02T17:16:31+0300
2014-04-02T17:16:31+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/aposhni_zolak_5.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 красавіка а 11.40 у Ленінскім раённым судзе Гродна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. Гарадзенская міліцыя абвінавачвае яго ў парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Алесю Дзянісаву пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
Нагадаем, што 6 лютага Алесь Дзянісаў запісаў матэрыял для тэлеканалу Белсат. Сюжэт датычыў пастаноўкі спектаклю “Фаўст. Сны” паводле класіка нямецкай літаратуры. Матэрыял, які запісаў Алесь Дзянісаў, пазней дэманстраваўся на тэлеканале. Гэта і стала нагодай для складання адміністрацыйнага пратаколу.