viasna on patreon

Ян Дзяржаўцаў будзе аспрэчваць пакаранне ў судзе і пракуратуры

2014 2014-04-03T13:28:37+0300 2014-04-03T13:28:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziarzhaucau-2.jpg
Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст Кансерватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў будзе скардзіцца ў пракуратуру ў сувязі з затрыманнем 25 сакавіка. Як паведаміў актывіст, у той дзень ў яго на руках была позва з’явіцца ў Першамайскі РАУС Віцебска ў 17 гадзінаў, і ён быў да гэтага падрыхтаваны.

 

Міліцыянты затрымалі яго ў той жа дзень некалькі хвілінаў пасля 14 і да суда трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання.

- А на тое, што была павестка, я буду падаваць у пракуратуру. Тлумачыў АМОНаўцам, што на гэты дзень на 15.10 у мяне быў талон у паліклініку, мне трэба было да ўрача.

Ян Дзяржаўцаў быў асуджаны на 7 сутак арышту за перадвыбарчы пікет, які ён правёў 22 сакавіка разам з Аленай Каваленкай . Алену Каваленку за той жа пікет будуць судзіць 15 красавіка.

* * * 
 

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў ужо на волі. З ізалятара часовага ўтрымання ў Віцебску пасля 7-суткавага арышту яго адпусцілі ўчора пасля поўдя. Яну Дзяржаўцаву 64 гады і ён ўпершыню за сваё жыццё трапіў у ізалятар.

- Усё бывае ўпершыню. Гэта было не зусім прыемна. Тым больш, што былі складанасці, былі правакацыі, падсаджвалі ў камеру нейкага тыпа. Ён правакаваў мяне на наркотыкі. Мяне затрымалі “амапаўцы” 25-га сакавіка, хоць у мяне на 17 гадзін была позва. І яны сказалі, што быў адмысловы загад мяне затрымаць.

Сябры КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка напярэдадні асноўнага дня галасавання зладзілі пікет “Стоп выбарчаму фарсу”. За гэта Яна Дзяржаўцава пакаралі 7 суткамі арышту, а Алену Каваленку будуць судзіць 15 красавіка.

- Прыйшоў участковы ўвечары да мяне. Прасіў прыйсці да яго на размову а 19.30. Я прыйшла. Ён сказаў, што паступілі матэрыялы па адміністрацыйнай справе (артыкул 23.34) з Першамайскага РАУСа. Ён склаў пратакол паводле гэтага артыкула і даў мне позву ў суд на 15 красавіка на 10 гадзін у Першамайскі суд Віцебска. Прычына – пікетаванне, якое я зладзіла з Янам Дзяржаўцавым.

Яна Дзяржаўцава затрымалі ў Віцебску 25 сакавіка ў 14 гадзін. Хаця раней яму далі павестку быць у судзе на 17 гадзін. Актывіст падаў ужо скаргу ў касацыйны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства