viasna on patreon

Хоцімск: Грамадскі актывіст просіць міліцыю знайсці паклёпнікаў

2014 2014-04-07T17:26:08+0300 2014-04-07T17:26:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karankevich-valeryyy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Грамадскі актывіст з гарадскога пасёлка Хоцімск Валерый Каранкевіч 7 красавіка падаў заяву аб здзяйсненні правапарушэння ў Хоцімскі РАУС.

У заяве на імя начальніка Хоцімскага РАУС А. Талкачова Валерый Каранкевіч просіць супрацоўнікаў міліцыі правесці расследванне, выявіць асобаў, якія здзейснілі абразу і паклёп на яго адрас і прыцягнуць іх да адказнасці па закону.

Падставай для напісання заявы ў Хоцімскі РАУС паслужылі змешчаныя ў перыяд перадвыбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў і раней на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць.

“Я падаў і зарэгістраваў заяву ў Хоцімскім РАУС 7 красавіка, - распавядае Валерый Каранкевіч. – На інтэрнэт-сайце voskresinfo.com рэгулярна з’яўляюцца матэрыялы паклёпніцкага зместу адносна грамадскіх актывістаў Магілёўскай вобласці, усе здагадваюцца, хто на сам рэч стаіць за гэтым сайтам. З’яўляліся такія матэрыялы і ў адносінах да мяне. Я лічу, што на паклёп патрэбна даваць адэкватны адказ, няхай міліцыя займаецца сваёй справай і высвятляе, хто піша і змяшчае гэтыя гадасці, і прыцягвае іх да адказнасці згодна закону”.

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы на пэўных інтэрнэт-рэсурсах Магілёўскай вобласці рэгулярна пачалі з’яўляцца публікацыі паклёпніцкага зместу пра дэмакратычных актывістаў і незалежных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Магілёўскай вобласці. На электронныя адрасы некаторых мясцовых журналістаў хтосьці пастянна дасылае лісты са спасылкамі на такія матэрыялы.

Нагадаем, што ў канцы сакавіка магілёўскі незалежны журналіст Аляксандр Буракоў, якому належыць даменнае імя formats.by, накіраваў заяву ў аддзел па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У заяве Аляксандр Буракоў прасіў супрацоўнікаў міліцыі ўстанавіць асоб, датычных да ўзлому пароляў сайта “Свабодны фармат” і прыцягнуць іх да адказнасці паводле беларускага заканадаўства.

Падставай для напісання заявы паслужыла тое, што 14 сакавіка на незалежным магілёўскім інтэрнэт-сайце “Свабодны фармат” з’явіліся два артыкулы, аўтарам якіх значыўся Алесь Лянеўскі.

Выстаўленыя на сайт матэрыялы дыскрэдытавалі і зневажалі грамадскіх і палітычных актывістаў Магілёўскай вобласці.

Таксама з сайта formats.by зніклі абсалютна ўсе запісы пачынаючы з 9 верасня 2013 года.

Магілёўскія журналісты, якія раней супрацоўнічалі з рэдакцыяй “Свабоднага фармату”, заявілі, што пасля старту 10 лютага іх новага праекту "moloko" (milkmag.by) яны не публікавалі ніякіх новых навін на сайце “Свабодны фармат”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства