Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску
“Хроніка пераследу”: Мінскі раённы суд ігнаруе скаргі незаконна асуджанага за забойстваМіхаіла Гладкага, рашэнне суддзі Цэнтральнага раёна сталіцыАлены Сямак стала нагодай для звароту ў ААН, аналітыка ад праваабаронцаў па свабодзе асацыяцыяў і праблеме катаванняў.
"Падзея тыдня": нягледзячы на новыя акалічнасці справы, Вярхоўны суд пакінуў у сіле паўторны смяротны прысуд гамельчуку Аляксандру Грунову.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі нядаўні палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра ўмовы ўтрымання ў турме і бліжэйшыя планы на волі.
"Навіны палітвязняў": апошнія звесткі з-за кратаў ад Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, ад якіх патрабуюць прашэнняў пра памілаванне.
У музычных паўзах - кампазіцыі з новай кружэлкі Лявона Вольскага “Грамадазнаўства”, прэзентаванай мультылэйблам «Пяршак».
Слухаць выпуск: