viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: “…выходзяць пытанні ведання гісторыі і мовы ў народзе, людзьмі – на першы план”

2014 2014-04-16T16:03:51+0300 2014-04-16T16:03:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-vyrvich-list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 16 красавіка атрымаў ліст ад палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, у якім Алесь распавёў пра тое, што яго зараз найбольш хвалюе.

Свой ліст Алесь Бяляцкі напісаў і адласлаў з папраўчай калоніі №2 у Бабруйску 13 красавіка.

У прыватнасці, палітвязень піша: “За гэты час невялікі багата што на поўдні ад нас і на ўсходзе змянілася, і гэта яшчэ не мяжа. Так што ўсе мае думкі пра гэта і пра тое, якім чынам гэта будзе ўплываць на нас. Вось і выходзяць пытанні ведання гісторыі і мовы ў народзе, людзьмі – на першы план, а асьветніцкая праца моцна карэктуе і ўплывае на светапогляд. Тое, што, урэшце, заўсёды было, але зараз стала практычна зразумелым”.

Таксама ў лісце палітвязень распавядае пра сваё жыццё ў папраўчай калоніі ў Бабруйску, піша, што “птушкі ўжо прыляцелі, як з поўдню, так і з усходу J” і віншуе бялынічан з Вялікаднем.

Па словах Барыса Вырвіча, якраз сёння грамадскія актывісты Бялыніцкага раёна даслалі ўсім беларускім палітвязням віншавальныя паштоўкі з Вялікоднымі святамі, у якіх выказалі ім сваю падтрымку і найлепшыя пажаданні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства