Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Віталя Гуляка
https://spring96.org./be/news/70574
2014
2014-04-16T16:35:20+0300
2014-04-16T16:35:20+0300
2014-04-16T16:35:20+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/guliak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу ваўкавыскага грамадскага актывіста Віталя Гуляка. Суддзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэнне Ваўкавыскага раённага суда без зменаў.
Віталь Гуляк быў затрыманы ваўкавыскай міліцыяй 13 сакавіка за тое, што праводзіў адзіночны пікет у падтрымку Украіны. Ён выйшаў у той дзень з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. 17 сакавіка суддзя Ваўкавыскага раённага суда Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста на 10 базавых велічынь, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікету.
Зараз Віталь Гуляк мае намер падаць скаргу на імя старшыні абласнога суда і працягваць змагацца за сваё права выказвання меркавання.