viasna on patreon

Гомель: суд вынес папярэджанні маладафронтаўцам за салідарнасць

2014 2014-04-17T22:49:03+0300 2014-04-17T22:49:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/euramajdan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскіх актывістаў «Маладога фронту» Станіслава Була, Андрэя Цянюту і Наталлю Крывашэй суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў вінаватымі ў парушэнні парадку пікетавання і вынес ім папярэджанне. Маладзёнаў абвінавацілі ў тым, што яны яшчэ 22 лютага правялі несанкцыянаваную акцыю на «Нулявым кіламетры» ў памяць ахвяраў Еўрамайдана ў Кіеве.

Станіслава Була, які не прысутнічаў на пасяджэнні, суд прызнаў вінаватым завочна. А выклікалі актывістаў у суд не позвай, а СМС-паведамленнем. Таксама толькі ў судзе яны ўбачылі адміністрацыйныя пратаколы. Андрэй Цянюта адзначыў, што адміністрацыйную справу неабходна спыніць, бо пратаколы складаліся ў міліцыі без удзелу актывістаў.

Сваю віну маладафронтаўцы не прызналі. Яны патлумачылі, что «Нулявы кіламетр» - гэта месца, дзе традыцыйна ладзяцца акцыі салідарнасці і раней тых, хто ўскладаў кветкі і ставіў лампадкі ў памяць ахвяраў тэракту ў Мінску, Валгаградзе, да адказнасці не прыцягвалі.
Тым не менш, суд прызнаў актывістаў вінаватымі і вынес папярэджанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства