viasna on patreon

У Мінску адбудзецца сустрэча з Міхасём Кукабакам

2014 2014-04-21T14:11:00+0300 2014-04-24T11:48:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kukabaka_mihas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхась Кукабака. Масква, 2013 год.

Міхась Кукабака. Масква, 2013 год.

24 красавіка ў Мінску адбудзецца сапраўды грандыёзная падзея - публічная сустрэча з Міхасём Кукабакам. Вядомы дысідэнт-"антысаветчык", праваабаронца і публіцыст упершыню за 15 гадоў прыедзе на радзіму.

 

Міхаіл Кукабака нарадзіўся і рос у Бабруйску, пяць гадоў выхоўваўся ў дзіцячым доме і, 16-гадовым выпускніком рамеснага вучылішча, быў пасланы ў Сібір на «будоўлю камунізму». Пасля войска, а служыў у Забайкаллі і на Далёкім Усходзе, жыццё закідвала яго ў розныя рэгіёны Савецкага Саюза - Узбекістан, Казахстан, Украіну, Расію. Горадам, дзе пачалася яго актыўная дысідэнцкая дзейнасць, называе Кіеў - там здарыўся і першы выклік у КДБ. Упершыню быў арыштаваны, калі пражываў ва Уладзімірскай вобласці, пад Масквой, у 1970 годзе. З тых часоў пачалася яго турэмна-лагерная эпапея.

У Бабруйск Міхась Кукабака вярнуўся ў 40-гадовым узросце - улетку 1976 года, пасля шасці гадоў зняволення. Але рэпрэсіі ў дачыненні да яго працягваліся і тут: ён двойчы (увосень 1976-га і ўвосень 1977-га) быў прымусова шпіталізавалі ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу. Даведзены да адчаю немагчымасцю зняць з сябе дыскрымінуючы ярлык «псіхічнахворага» і скрайняй бытавой неўладкаванасцю, вясной 1977 года ён звяртаўся ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з просьбай пра дазвол эміграваць, у чым яму было адмоўлена. Гэты факт адлюстраваны ў тэксце «Скрадзеная Бацькаўшчына» - у гэтым нарысе ён апісвае сваё вяртанне ў горад дзяцінства. У зробленай пазней заўвазе аўтар паведамляе, што гэты нарыс увайшоў у матэрыялы абвінавачванні па чарговай "крымінальнай" справе. У кастрычніку 1978 года Міхась Кукабака зноў быў арыштаваны, у чэрвені 1979-га ў Бабруйску асуджаны па палітычных матывах да новага лагернага тэрміну.

Актыўны змагар з камуністычным рэжымам, за плячыма якога чатыры палітычныя судзімасці і каля 17 гадоў зняволення ў турмах, лагерах і псіхбальніцах, быў апошнім «палітычным» у пермскіх лагерах праз адмову пісаць прашэнне пра памілаванне, і быў вызвалены ў снежні 1988 года ў сувязі з "гарбачоўскай амністыяй палітвязняў". Быў рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР па ўсіх абвінавачваннях ў 1991 годзе, тады ж вярнуўся ў Беларусь, дзе меў намер працягнуць праваабарончую дзейнасць, чаго не пажадалі мясцовыя ўлады. Вядомы дысідэнт ізноў быў вымушаны з'ехаць, перабраўся ў Маскву, дзе жыве і цяпер.

На жаль, паміж беларускай грамадскасцю і Міхасём Кукабакам усе гэтыя гады не было трывалых кантактаў - пры сталым меркаванні, што гэты чалавек з'яўляецца «адзіным беларускім дысідэнтам».

 

Увага! Сустрэча адбудзецца ў офісе TUT.BY у чацвер, 24 красавіка. Пачатак у 18.30. Каб трапіць на сустрэчу, дашліце заяўку на адрас media@tutby.com да 16.00 серады, 23 красавіка.

 Адрас: вул. Веры Харужай, 1а, уваход з правага боку, 6 паверх.

Больш падрабязна пра Міхася Кукабаку – у нашых публікацыях:

Міхась Кукабака: "Змагацца дапамагала абсалютная, на мяжы шызафрэніі, упэўненасць у сваёй праваце" 

Міхась Кукабака. 77 гадоў – без фальшу і крывадушша...
 

Міхась Кукабака: "У сённяшніх палітвязняў ёсць велізарная псіхалагічная перавага"
 

Матэрыялы справаў беларускага дысідэнта Міхаіся Кукабакі нарэшце рассакрэчаныя
 

Міхасю Кукабаку адмовілі ў азнаямленні з яго «рассакрэчанымі» справамі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства