viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-04-22T12:43:32+0300 2014-05-21T15:04:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

 

Анонс выпуску

“Хроніка пераследу”: Аляксандр Груноў падаў наглядную скаргу на вынесены Вярхоўным судом смяротны прысуд. Малады чалавек таксама звярнуўся з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

 

"Падзея тыдня": у адносінах да Паўла Селюна выкананы смяротны прысуд.

 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: 17 красавіка прайшло грамадскае слуханне па праекце дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне мемарыяла Курапаты. Згодна з праектам з усходняга боку мемарыяла неўзабаве з'явіцца гандлёва-выставачны комплекс. У выніку ахоўная зона можа наогул знікнуць. Гэта турбуе грамадскіх актывістаў. Каардынатар ініцыятыўнай групы “За выратаванне Курапатаў” Уладзімір Раманоўскі распавёў падрабязнасці.

 

"Навіны палітвязняў": Мікалай Статкевіч адчувае падтрымку “Міжнароднай амністыі”, яму пішуць лісты з Германіі, Францыі, Галандыі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты з розных гарадоў Беларусі павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем. 

 

У музычных паўзах - пазітыўныя вясновыя песні ў выкананні гуртоў “Воплі відаплясава”, “ДДТ”, “Акеан Эльзы” і “Людзі на балоце”.

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org./images/upload/sound/2014-17/2014-04-22_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства