viasna on patreon

Гродна: забаронены пікеты на чарнобыльскія ўгодкі

2014 2014-04-23T11:38:48+0300 2014-04-23T11:38:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Гродзенскай Рады Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Мікола Лемяноўскі атрымалі з гарвыканкаму афіцыйныя адмовы ў правядзенні інфармацыйных пікетаў. Дзве заяўкі падаваліся на 26-га красавіка – на дзень чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы.

Чыноўнікі з гарвыканкаму сцвярджаюць, што ў заяўках на правядзенне пікету не выкананы ўсе патрабаванні заканадаўства – нібыта не ўказаны ўсе патрэбныя звесткі. Пад адмовай стаіць подпіс намесніцы старшыні гарвыканкаму Зоі Кулешы.

Заяўнікі ж лічаць адмовы гарвыканкаму палітычнай дыскрымінацыяй і парушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян. Ужо больш дванаццаці гадоў у горадзе над Нёманам забараняюцца ўсе грамадскія пікеты.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства