viasna on patreon

Андрэя Кашэўскага ізноў вязуць у “Навінкі”

2014 2014-05-02T16:05:26+0300 2014-05-02T16:05:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Падставай для чарговага змяшчэння актывіста ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя, паслужыла нібыта скарга суседзяў.

2 траўня ў 15 гадзін да дома Кашэўскага ў Смалявічах пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль. Медыцынскі работнік  у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі паведамілі Кашэўскаму, што яго павязуць у “Навінкі”. Як  паспеў паведаміць па тэлефоне Кашэўскі, аніякіх дакументаў на прымусовае лячэнне яму не прадставілі. Сваёй згоды на шпіталізацыю ў псіхічную лякарню Андрэй таксама не даваў.

Зусім нядаўна Андрэй Кашэўскі правёў у “Навінках”  цэлы месяц. Падставаю для змяшчэння ў псіхіятрычны шпіталь паслужыла… жоўта-блакітная стужка, якую Кашэўскі прывёз з ўкраінскага Майдану. На гэты раз, праз прымусовае лячэнне, Андрэя спрабуюць ізаляваць перад Чэмпіянатам свету па хакеі.

Патрэбна дадаць, што некалькі гадоў назад Кашэўскі быў узяты на ўлік у псіхіятра, паколькі неаднаразова вывешваў на доме ў Смалявічах бел-чырвона белы сцяг. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства