viasna on patreon

Гомель: Зміцера Карашкова выклікалі ў РАУС

2014 2014-05-03T10:15:08+0300 2014-05-03T10:15:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karashkou-dzmitryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзень 2 мая каардынатару ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцеру Карашкову тэлефанавалі некалькі разоў на мабільны невядомыя, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Савецкага РАУС Гомеля, і настойліва патрабавалі сустрэчы. «Я не пагадзіўся нікуды ісці без позвы, тады яны пачалі пагражаць, маўляў, мы цябе знойдзем, дзе ты зараз знаходзішся. Тыя, што прадстаўляліся міліцыянерамі, хацелі пагутарыць пра нейкія несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія я нібыта праводжу», - паведаміў Зміцер Карашкоў.

Без позвы ён у РАУС не пайшоў. Варта дадаць, што нядаўна актывіста выклікалі на апытанне ў Следчы камітэт, супрацоўнікаў якіх цікавіла: чаму Зміцер Карашкоў наведваў Кіеў, хто быў яго спадарожнікамі, і што ён там рабіў.

11 сакавіка Зміцера Карашкова разам са Станіславам Булла затрымалі ў Мінску каля расійскай амбасады з плакатамі «Пуцін – вораг Украіны і Расіі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!» Суд пакараў Зміцера Карашкова арыштам на 15 сутак, а Станіслава Булла – на 11 сутак.

У канцы лютага каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» звольнілі з працы па фармальных падставах.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства