viasna on patreon

У Гомелі міліцыя затрымала Зміцера Карашкова

2014 2014-05-07T10:27:46+0300 2014-05-07T10:27:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karashkou-dzmitryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 7 траўня ў Гомелі міліцыя затрымала каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцера Карашкова. Прычыны і абставіны затрымання невядомыя. Малады чалавек толькі паспеў сказаць па тэлефоне свайму паплечніку Кастусю Жукоўскаму, што ён затрыманы міліцыяй, і ў яго забіраюць мабільны тэлефон. Зараз Зміцер Карашкоў недасяжны, і пра яго лёс пакуль невядома.

Нагадаем, 2 траўня незнаёмыя, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Савецкага РАУС Гомеля, некалькі разоў тэлефанавалі на мабільны актывіста і настойліва патрабавалі сустрэчы. «Я не пагадзіўся нікуды ісці без позвы, тады яны пачалі пагражаць, маўляў, мы цябе знойдзем, дзе ты зараз знаходзішся. Тыя, што прадстаўляліся міліцыянерамі, хацелі пагутарыць пра нейкія несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія я нібыта праводжу», - паведамляў 2 траўня Зміцер Карашкоў.

Без позвы ён у РАУС не пайшоў. Варта дадаць, што нядаўна актывіста выклікалі на апытанне ў Следчы камітэт, супрацоўнікаў якіх цікавіла: чаму Зміцер Карашкоў наведваў Кіеў, хто быў яго спадарожнікамі, і што ён там рабіў.

11 сакавіка Зміцера Карашкова разам са Станіславам Булла затрымалі ў Мінску каля расійскай амбасады з плакатамі «Пуцін – вораг Украіны і Расіі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!» Суд пакараў Зміцера Карашкова арыштам на 15 сутак, а Станіслава Булла – на 11 сутак.

У канцы лютага каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» звольнілі з працы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства