viasna on patreon

Баранавічы: талака каля Крыжа сталінскіх ахвяраў

2014 2014-05-07T10:32:43+0300 2014-05-07T10:32:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-talaka-repres.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Баранавічаў 6 траўня арганізавалі талаку ў скверы на скрыжаванні вуліц Смаленская і Пірагова, дзе ў 1992 годзе быў усталяваны Крыж – знак памяці пра ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій 1939-1953 гг.

– Баранавіцкія сябры і прыхільнікі дэмакратычных партый і арганізацый узялі на сябе абавязак даглядаць памятную мясціну ў гэтым скверы. Тут заўсёды шмат не толькі мінакоў, але і маладзёнаў, якія любяць вабіць вольны час на свежым паветры, таму тэрыторыю парка трэба сістэматычна добраўпарадкоўваць. Сёння мы тут не толькі прыбралі тэрыторыю ад смецця, але і пасадзілі прыгожыя кветкі. Адначасова мы расказвалі прысутным у парку людзям, асабліва дзецям, гісторыю баранавіцкай турмы “Крывое кола”. Мінакі з цікавасцю і спачуваннем ўспрымалі інфармацыю, што ў турме “Крывое кола” былі замардаваны тысячы нявінных беларускіх грамадзян, – паведаміла грамадскі актывіст Галіна Ярашэвіч.

Адначасова дамовіліся правесці 22 траўня выяздную талаку па добраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, прысвечаных паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства