viasna on patreon

Бабруйчан інфармавалі наконт "георгіеўскіх стужак"

2014 2014-05-07T22:07:54+0300 2014-05-07T22:07:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-stuzki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў вырашыў азнаёміць гараджан з інфармацыяй, датычнай паходжання і значэння "георгіеўскай стужкі".

-Я ўзяў стос асобнікаў газеты "Новы Час" ад 2 траўня, дзе на першай паласе размешчаны артыкул Сяргея Пульшы пад назвай "Парадокс "георгіеўскай стужкі", - кажа Віктар Бузінаеў. - Там даходліва ўсё тлумачыцца, і дадатковыя каментары не патрабуюцца. Я раздаваў у раёне цэнтральнага рынка гэтыя газеты мінакам і адзначаў: "Тут вы можаце пачытаць пра "георгіеўскую стужку".

Практычна ўсе мінакі ахвотна бралі газеты, за рэдкімі выключэннямі. Адзін нумар актывіст спецыяльна прэзентаваў гандляру сувенірнымі статуэткамі бабра: на мужчыне, а таксама на яго прадукцыі былі начэпленыя "георгіеўскія стужкі".

-Я вырашыў азнаёміць бабруйчан з гэтай інфармацыяй таму, што стаміўся ад "кашы" ў галовах суайчыннікаў. Яны чапляюць на сябе гэтыя стужкі, не ведаючы нават прыблізна гісторыі іх узнікнення. Адчуваецца ўплыў тэлебачання, калі людзі моўчкі "з'ядаюць" усё, што ім прапануецца, і вераць усяму, што кажуць прафесійныя прапагандысты. Мяне здзіўляе, наколькі моцна змянілася мысленне людзей усяго за пару апошніх месяцаў, - адзначыў Віктар Бузінаеў.

Пад фінал раздачы газет недалёка ад актывіста з'явіўся "таямнічы аператар". Ён фіксаваў дзеянні Віктара Бузінаева на мабільны тэлефон і пры гэтым каментаваў тое, што здымае, уголас.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства