viasna on patreon

У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)

2014 2014-05-08T14:10:00+0300 2014-05-09T07:40:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да мадэратара суполак “Надакучыў нам гэты Лукашэнка” і “Толькі ШОС!” Сяргея Бяспалава ўчора ўвечары ў кватэру ламіліся супрацоўнікі міліцыі. 

Як паведаміў ягоны сябар Раман Пратасевіч, міліцыянты каля 22.00 выламалі дзверы. Сяргей выскачыў з акна спальні і змог адарвацца ад іх. Бацькоў і дзяўчыну Сяргея адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска, дзе пасля допыту адпусцілі. Сяргей зараз знаходзіцца ў вельмі бяспечным месцы. Там, дзе яго дакладна не знойдуць.

Нагадаем, учора ў Савецкім судзе Менска судзілі  Андрэя Ткачова, вядомага раней, як мадэратара суполак «Толькі ШОС!» і «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы адміністратыўнах правапарушэнняў па “класічных” артыкулах для апазіцыі: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Паколькі на суд нікога не пусцілі, зараз праваабаронцы высвятляюць ягоны далейшы лёс. Суддзя Якубоўскі пакараў актывіста арыштам на 15 сутак.

Міліцыя Партызанскага і Савецкага РАУСаў сталіцы працягвае пошукікіраўніка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч і тэрарызаваць яе знаёмых. Супрацоўнікі міліцыі наведваюць знаёмых Марыны і нават зазіраюць у шафы, калі тыя, кажуць, што Марыны ў іх няма. Зачэпкамі для ўваходу супрацоўнікі міліцыі называюць званкі са скаргамі на гучную музыку, якія паступілі нібыта ад суседзяў. Пасля візіту да яе сваякоў 5 траўня старшыне аргкамітэту МХД патэлефанаваў аперупаўнаважаны, які запрасіў яе прыйсці на апытанне.

8 траўня сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Менска, дзе яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў. Павал Севярынец звязвае гэта з чэмпіянатам свету па хакеі, які пачнецца заўтра ў Менску.

Міліцыя расшуквае таксама актывіста «Zмены» Ягора Віняцкага, аднак дома яго няма.

 

***

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца адміністратыўная справа актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Мацкойця. Супрацоўнікі міліцыі забралі яго з дому і адвезлі ў РУУС. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) и 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Прысуд - 20 сутак арышту.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачнуцца суды над сацыяльнымі актывістамі Настассяй Кухта і Аляксандрам Арловым (арт17.1 і 23.4 КаАП). 

Настассі Кухто (суддзя Юля Закрэўская) прысудзілі 17 сутак арышту, Арлову (суддзя Лапо)- 20 сутак арышту.

У судзе Першамайскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь” Леаніда Кулакова. Ён быў затрыманы ўчора ў другой палове дня і дастаўлены ў Першамайскі РУУС. Суддзя - Юрый Гарбатоўскі. Прысуд - 10 сутак арышту.

8 траўня ў Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да сябра “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля і ягонага сябра. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла не захацела ўзяць пад увагу акалічнасці справы і засудзіла абодвух нібыта за дробнае хуліганства да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

13-25. Чарговыя затрыманні актывістаў: прадстаўнік нацыянал-бальшавісцкага руху Зміцер Паліенка ў Менску, актывіст "Маладога фронту" са Слоніма Зміцер Юшкевіч, Уладзіслаў Запасаў.

Суд Заводскага  раёна Менска асудзіў Уладзіслава Запасава на 15 сутак арышту.

14-30. Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага выклікаюць у Савецкі РАУС Менска. Не выключана, што гэта звязана з пераследам апазіцыйных актывістаў напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.

16-30. У суд Заводскага раёна нарэшце прывезлі Зміцера Паліенку. Прысуд - 10 сутак арышту. Суддзя Някрасаў. Абвясціў галадоўку.

16-55. Былога палітвязня Сяргея Марцэлева сёння позвай выклікалі ў аддзяленне міліцыі. 

20-20.  У судзе Ленінска раёна Менска асуджаны Сяргей Казакоў. Прысуд – 20 сутак арышту.

У Слоніме асудзілі Зміцера Юшкевіча. Прысуд – 20 сутак арышту.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства