viasna on patreon

Журналіста па тэлефоне выклікаюць у КДБ

2007 2007-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіста недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Товарищ” у Гродне па тэлефоне выклікалі ў КДБ.

Як паведаміў прэс-службе БАЖ Сяргей Мялешка, карэспандэнт тыднёвіка “Товарищ”, заснавальнікам якога з’яўляецца апазіцыйная Партыя камуністаў Беларусі, 8 чэрвеня яго па тэлефоне запрасілі явіцца “для размовы” ва ўпраўленне камітэта дзяржбяспекі па Гродзенскай вобласці.

Тэлефануючы прадставіўся як старэйшы лейтэнант КДБ Алег Жывушка.

Па словах С. Мялешкі, ён адмовіўся наведвацца ў офіс КДБ па тэлефонным выкліку і прапанаваў даслаць павестку. На што супрацоўнік КДБ паабяцаў яму перазваніць яшчэ раз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства