Уладзіміра Кумца пакаралі арыштам на 20 сутак
https://spring96.org./be/news/70974
2014
2014-05-12T12:07:50+0300
2014-05-12T12:07:50+0300
2014-05-12T12:40:44+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kumec.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца. Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі.
Ранейшага прэс-сакратара кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, а затым на Акрэсціна. Кумца вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і нападпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).
Суд праходзіў вельмі хутка, нават без перапынку. Суддзя Міхаіл Хома вынес прысуд - 20 сутак арышту.