У Магілёве з’явілася праваабарончая група
https://spring96.org./be/news/70995
2014
2014-05-13T13:21:14+0300
2014-05-13T13:21:14+0300
2014-05-14T11:31:50+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/lioha.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
8 мая ініцыятыўная група актывістаў з Магілёву абвясціла пра стварэнне праваабарончай групы.
Адным з асноўных накірункаў сваёй дзейнасці абрана супрацьдзеянне карнай псіхіятрыі.
Актывісты збіраюцца змагацца з праблемай як прававымі шляхамі, так і праз інфармацыйныя кампаніі. Зараз яны збіраюць зветскі пра ахвяраў карнай псіхіятрыі. Калі ў вас ёсць інфармацыя, звязаная з парушэннем правоў у гэтай галіне, паведаміце праваабаронцам на электронную скрыню postmph@gmail.com.