viasna on patreon

Бабруйск: Пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам не дазволілі

2014 2014-05-14T14:53:17+0300 2014-05-14T14:53:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Каардынатар бабруйскай суполкі БХД Таісія Кабанчук паведаміла, што атрымала адказ з гарвыканкама, у якім мясцовым актывістам адмоўлена ў правядзенні пікета.

Пікет планаваўся ў якасці падтрымкі бабруйчаніна Яўгена Васьковіча, на якога аказваецца моцны ціск адміністрацыі ў магілёўскай турме №4. Нядаўна хлопца перавялі ў адзіночную камеру, стала вядома пра ціск і з боку сукамернікаў таксама. Пасля гэтага актывісты БХД вырашылі падаць заяўкі на правядзенні пікетаў салідарнасці ў некалькіх гарадах, у тым ліку ў Бабруйску.

-Мы атрымалі самы стандартны адказ-адмову ад намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Маркачова, - распавядае Таісія Кабанчук. - Усе гэтыя адпіскі як пад капірку. У паперы гаварыцца, напрыклад, што наша заяўка не адпавядае артыкулу № 2 Закона “Аб масавых мерапрыемствах", што не ўказалі парадак аплаты паслуг на медыцынскае абслугоўванне і прыборку тэрыторыі. Таксама Маркачоў палічыў за парушэнне інфармацыю ў СМІ, некалькі выданняў напісалі пра запланаваны пікет, і ўсе яны пералічаныя ў паперы.

Актывістка кажа, што ў адказе з гарвыканкама знайшлася яшчэ адна нагода для адмовы: правядзенне спартовых спаборніцтваў.

-Нават калі б не было папярэдніх пунктаў, нам бы ўсё роўна адмовілі ў правядзенні пікета на стадыёне фабрыкі "Славянка". Чыноўнік паведаміў, што акурат на 14 траўня там запланавана правядзенне спаборніцтваў па футболе, вось такое супадзенне, - каментуе паперу з гарвыканкама Таісія Кабанчук.

Мясцовыя актывісты плануюць па-ранейшаму падтрымліваць Яўгена Васьковіча лістамі, паштоўкамі, дапамагаць яго сваякам.

-Ад Жэні даўнавата не прыходзілі лісты, ад дня яго народзінаў. Потым мы даведаліся пра гэты ціск з боку сукамернікаў і пра перавод ў камеру-адзіночку. Спадзяемся, што зараз ліставанне зноў наладзіцца, - кажа бабруйская каардынатарка БХД.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства