viasna on patreon

У Магілёве маці-адзіночка збіраецца пікетаваць будынак гарвыканкама

2014 2014-05-15T15:23:34+0300 2014-05-15T15:23:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzen-abarony-dziacej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ірына Ільінская не бачыць іншага спосабу, каб прыцягнуць увагу магілёўскіх чыноўнікаў да высялення яе з інтэрнату з двума малалетнімі дзецьмі без прадастаўлення іншага месца жыхарства.

Заяўку на правядзення масавага мерапрыемства жанчына ўжо накіравала магілёўскім чыноўнікам.

 Пікет жанчына плануе правесці 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у цэнтры Магілёва на пляцоўцы каля былога дома Быта.

 “Я пражыла 14 гадоў у інтэрнаце будтрэста №12. Усё было добра, аднак больш за год таму адміністрацыя трэста запатрабавала перазаключэння дамовы на пражыванне. Раней у мяне была бестэрміновая дамова на пражывання ў інтэрнаце, аднак новую дамову са мной заключылі толькі на год. Як скончыўся тэрмін дзеяння дамовы, мяне з двума дзецьмі двух і васьмі гадоў пачалі высяляць на вуліцу”, - кажа Ірына Ільінская.

 Жанчына кажа, што на дадзены момант знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

 “Я шукаю працу. Тое, што мне прапаноўваюць, мяне не задавальняе, бо не прадастаўляюць жыллё, а жыць на вуліцы з дзецьмі я не магу”, - гаворыць Ірына.

 У незалежным прафсаюзе Радыёэлектроннай прамысловасці кажуць, што ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса цяпер з інтэрната можна высяліць любога чалавека, які не працуе ў арганізацыі, якой належыць інтэрнат.

На дадзены момант Ірына Ільінская судзіцца з адміністрацыяй бутрэста №12 за права жыць у інтэрнаце. Было два суды – раённы і абласны. Раённы суд пастанавіў высяліць жанчыну на вуліцу, аднак абласны суд адмяніў гэтае рашэнне і накіраваў справу на новы разгляд.

У прафсаюзе РЭП адзначаюць, што шанцаў адстаяць права на пражыванне ў інтэрнаце мала, аднак будуць бараніць сбра свайго прафсаюза да канца ўсімі магчымымі спосабамі і метадамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства