Сёння суд над актывістам акцыі “Ежа замест бомб”
У судзе Партызанскага раёна Менска сёння разглядаецца адміністратыўная справа сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца. Пакуль невядома, па якім артыкуле складзены пратакол правапарушэння.
Справу Курца разглядае суддзя Вольга Паўлоўская. Актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).Сведкай выступае супрацоўнік ДАІ Аляксандр Гардзіенка. Ён дае блытаныя паказанні: не можа ўзгадаць у што быў апрануты Курэц падчас затрымання, дзе быў прыпаркаваны аўтамабіль. Галоўны сведка знаходзіцца на бальнічным.
Суддзя вынесла рашэнне - 15 сутак арышту.
Курэц быў затрыманы 17 траўня пад час правядзення акцыі “Ежа замест бомб” каля Міхайлаўскага сквера ў Менску, дзе праходзіла раздача ежы для бедных грамадзян.
Нагадаем, што крыху пазней міліцыя затрымала яшчэ 5 удзельнікаў раздачы ежы, сярод якіхУладзімір Лугін, Аляксандр Зубрыцкі, Яўген Зубрыцкі, і Алена Нямцова.
Усіх адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінску. Пасля дактыласкапіі і вобшуку у аўтамабілі, які належаў аднаму з удзельнікаў раздачы ежы, праз некалькі гадзін усе былі адпушчаныя без складання пратаколаў. У РУУСе пакінулі толькі Аляксандра Курца.