viasna on patreon

Еўрасаюз асуджае адвольныя затрыманні і арышты актывістаў у Беларусі

2014 2014-05-19T11:55:20+0300 2014-05-19T12:07:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/external_action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Брусель, 16 траўня 2014 года

140516/03

Заява Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці па адвольных затрыманнях больш чым 30 грамадзянскіх і палітычных актывістаў у Беларусі

Мы занепакоеныя пераследам, адвольнымі арыштамі і зняволеннем некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных арганізацый напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Мы асуджаем прымяненне беларускімі ўладамі адміністратыўных арыштаў у якасці інструмента, накіраванага на стварэнне ціску, страху і няўпэўненасці сярод маладога пакалення Беларусі.

Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і вызваліць усіх асобаў, несправядліва затрыманых, зняўшы ўсе абвінавачванні супраць іх. Мы таксама паўтараем наш заклік пра неадкладнае і безумоўнае вызваленне і рэабілітацыю ўсіх палітычных зняволеных.

Гатоўнасць ЕС да далейшага развіцця адносінаў з Беларуссю па-ранейшаму залежыць ад канкрэтных крокаў Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства