viasna on patreon

Шведскага праваабаронцу Роберта Хорда затрымалі на "Чыжоўка-Арэне"

2014 2014-05-19T21:51:19+0300 2014-05-19T21:51:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hord_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберд Хорд

Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберд Хорд

19 траўня кіраўнік праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберт Хорд прыбыў у Мінск, дзе ў яго была прызначаная сустрэча з кіраўніком Шведскай федэрацыі хакея Крыстэрам Энглундам на "Чыжоўка-Арэне" - там сёння ў рамках чэмпіянату свету праходзіць матч паміж камандамі Італіі і Швецыі.

Роберт Хорд прывёз з сабою хакейны швэдар з надпісам "Bialiatski 33", дзе нумар сімвалізуе 33 месяцы, праведзеныя кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў зняволенні па палітычных матывах. Перад паездкай у Мінск сп. Хорд паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што меў намер перадаць гэты швэдар сп. Энглунду пры сустрэчы, распавёўшы пра тое, на якім фоне праходзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.

Мабыць, гэты "сувенір" з прозвішчам палітвязня і стаў аб'ектам пільнай увагі аховы пры праходжанні Робертам Хордам дагляду на ўваходзе ў "Чыжоўка-Арэну". У 20:00 шведскі праваабаронца быў затрыманы ў пункце пропуску ў будынак арэны. Сек'юрыці правялі яго ў спецыяльнае памяшканне для дагляду рэчаў.

Ахоўнікі не адпускалі Хорда да таго часу, пакуль не з'явіўся Крыстэр Энглунд. Пасля 10- хвілінных перамоваў праваабаронцу адпусцілі, забраўшы хакейны швэдар з надпісам "Bialiatski 33". Пры праходжанні зоны кантролю ўнутры арэны сп. Хорда зноў затрымалі, паўторны дагляд яго рэчаў праходзіў ужо ў прысутнасці сп. Энглунда. На гэты раз нічога "забароненага" сек'юрыці не знайшлі.

У выніку запланаваная размова кіраўнікоў Civil Rights Defenders і Шведскай федэрацыі хакея адбылася. Пасля Роберт Хорд у кампаніі праваабаронцаў са Швецыі і Беларусі пайшоў глядзець хакейны матч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства