Масавыя атручванні ў асуджаных Івацэвіцкай калоніі
https://spring96.org./be/news/7126
2007
2007-06-14T10:00:00+0300
2007-06-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Позна вечарам 12 чэрвеня і зранку 13 чэрвеня ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі медыцынская частка запоўнілася зняволенымі, якія скардзіліся на дрэннае самаадчуванне.
Увогуле з дыягназам падобным на інтаксікацыю арганізма гаспіталізавана 24 чалавекі. Праўда, да сярэдзіны ўчорашняга дня стан здароўя гэтых людзей палепшыўся - і яны былі выпісаныя.
Супрацоўнікі санітарна эпідэміялагічнага кантролю Дэпартамента выканання пакаранняў выказалі першапачатковыя меркаванні, што інтаксіцыі садзейнічала надзвычай гарачае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, перадае Радыё Рацыя.