viasna on patreon

МУС Беларусі прапануе ўзмацніць адказнасць за ўхіленне ад працы

2014 2014-05-27T17:30:24+0300 2014-05-27T17:30:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mus.jpg

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыіруе ўнясенне дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП), што прадугледжваюць прыцягненне працаўладкаваных абавязаных асоб, якія ўчыняюць прагулы, да адміністрацыйнага арышту.

Аб гэтым сёння паведаміў начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Віталь Янчын у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА на тэму «Як абараняюцца правы дзіцяці ў Беларусі».

Прадстаўнік МУС растлумачыў, што маецца на ўвазе адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы. «Цяпер такая мера прымяняецца толькі да асоб, якія ўхіляюцца ад працаўладкавання, але не ад работы», — звярнуў увагу Віталь Янчын.

«Праблема нежадання абавязаных асоб працаваць па-ранейшаму існуе. У большасці сваёй гэта асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і, як правіла, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Дзякуючы сумесным намаганням зацікаўленых дзяржорганаў амаль 99 працэнтаў абавязаных асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў органах унутраных спраў, працаўладкаваны, аднак амаль 15 працэнтаў з іх ухіляюцца ад работы. Раней гэты працэнт быў яшчэ большы — больш як 20 працэнтаў», — дадаў ён.

Узгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства