viasna on patreon

Аляксандр Ярашук пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў

2014 2014-05-28T12:48:33+0300 2014-05-28T12:48:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jarashuk.jpg
Лідэр БКДП Аляксандр Ярашук

Лідэр БКДП Аляксандр Ярашук

Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП). Ён таксама ўпершыню стаў членам Генеральнага савета арганізацыі. Такое рашэнне прынялі дэлегаты III з'езда МКП, які прайшоў 18—23 траўня ў Берліне.

- Гэта другая кадэнцыя. Першы раз мяне абралі пасля ІІ Кангрэсу МКП у Ванкуверы, а вось зараз у Берліне мяне пераабралі ў якасці віцэ-прэзідэнта. Таксама ўпершыню мяне абралі ў Генеральную раду МКП. У міжнародным прафсаюзным руху заслугі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, арганізацыі ў справе абароны правоў працоўных і прафсаюзаў атрымалі далейшае прызнанне. І канешне, гэта цешыць.

Дэлегаты з'езда абязаліся ў бліжэйшыя чатыры гады прыцягнуць дадаткова 27 млн. новых членаў прафсаюзаў, рашуча выступіць супраць сучаснага рабства, дабіцца дастатковай для дастойнага жыцця працоўных мінімальнай зарплаты, а таксама запатрабаваць на саміце ў Парыжы прыняцця эфектыўнай праграмы па процідзеянні змяненню клімату.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства