viasna on patreon

Бабруйск: пра праверку адносна распаўсюду “Новага часу” Бузінаеў даведаўся пост-фактум (дакументы)

2014 2014-05-29T12:29:51+0300 2014-05-29T12:29:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buzinaeu-viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў

Віктар Бузінаеў

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў па пошце дакументы з УУС ад маёра міліцыі Сяргея Рудзько і начальніка упраўлення УУС Аляксандра Васільева. З іх актывіст даведаўся, што па факце распаўсюду газеты "Новы Час" http://spring96.org/be/news/70924 была праведзена праверка. Але адміністрацыйная справа была спынена "ў сувязі з адсутнасцю ў Вашых (Бузінаева) дзеяннях складу адміністрацыйнага парушэння, прадугледжанага ч. 2 артыкула 22.9 КаАП РБ", - гаварыцца ў лісце Васільева.

-Вельмі цікавы выпадак, бо я нават не ведаў, што па нейкіх маіх дзеяннях праводзіцца праверка, - здзіўляецца Віктар Бузінаеў. - Калі б не гэты ліст, я б і не здагадаўся, што маёр Рудзько працягвае сачыць за маім жыццём.

Цікава, што ў паперах з міліцыі датай раздачы газет называецца 8-е, а не 7-е траўня. У пастанове Сяргея Рудзько пазначана, што менавіта "8 траўня 2014 года ў УУС Бабруйскага гарвыканкама паступіла інфармацыя аб тым, што на цэнтральным рынку грамадзянінам Бузінаевым распаўсюджваліся газеты "Новы Час". Падчас адпрацоўкі тэрыторыі рынка і прылеглай тэрыторыі фактаў распаўюду газеты "Новы Час" выяўлена не было". І тут жа чамусьці сцвярджаецца, што ў УУС на гэтую тэму ўсё ж "не паступала якой-небудзь інфармацыі". Далей паведамляецца, што выявіць парушэнне заканадаўства было немагчымым з-за адсутнасці асобніка выдання, якое распаўсюджвалася. І, такім чынам, віна Бузінаева не даказана.

У лісце начальніка ўпраўлення УУС актывісту прапануецца ў любы працоўны дзень азнаёміцца з матэрыяламі справы. Таксама яму нагадваюць, што ён можа абскардзіць рашэнне правяраючых у УУС Магілёўскага аблвыканкама і судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства