Зьмітру Дашкевічу працягнулі нагляд на 3 месяцы
https://spring96.org./be/news/71445
2014
2014-06-05T15:21:47+0300
2014-06-05T15:21:47+0300
2014-06-05T15:22:16+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dashkevich-2014.jpg
Першамайскі суд працягнуў прэвэнтыўны нагляд за Зьмітром Дашкевічам на 3 месяцы. Прычынай судзьдзя Леанід Ярмоленка назваў тое, што Дашкевіч некалькі разоў парушаў правілы прэвэнтыўнага нагляду.
Пра працягненьне тэрміну нагляду хадайнічала міліцыя Першамайскага раёну Мінска.