viasna on patreon

Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі

2014 2014-06-05T21:36:59+0300 2014-06-05T21:36:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч, былы кандыдат у дэпутаты 3 чэрвеня атрымаў адказ на сваю скаргу з пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці С. Сільвановіч паведаміў спадару Каранкевічу, што яго зварот аб нязгодзе з прынятым пракуратурай Хоцімскага раёна рашэннем па факту яго дастаўкіў дзень выбараў 23 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі ў Хоцімскі РАУС пракуратурай вобласці разгледжана з вывучэннем нагляднай вытворчасці пракуратуры раёна.

“Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваным абставінам таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна.

Пра вынікі і прынятым рашэнні Вам паведаміць пракурор раёна.

За неналежны разгляд звароту памочнік пракурора Хоцімскага раёна Белавусаў М.М. будзе пазбаўлены прэміяльных даплат за травень 2014 года”, - напісаў Валерыю Каранкевічу намеснік пракурора Магілёўскай вобласці.

“Я спадзяюся, што хоць зараз, пасля прамога ўказання з пракуратуры Магілёўскай вобласці, пракуратура нашага раёна адрэагуе на тыя незаконныя дзеянні, якія дазволілі сабе ў адносінах да мяне ў дзень мясцовых выбараў супрацоўнікі хоцімскай міліцыі, - кажа Валерый Каранкевіч. – Буду чакаць, што ж мне паведаміць пракурор Хоцімскага раёна. Калі не змагацца за свае правы, то будзе поўнае бязмежжа”.

Нагадаем, што ў сваёй скарзе на дзеянні службовых асоб пракуратуры Хоцімскага раёна экс-кандыдат у дэпутаты прасіў пракурора Магілёўскай вобласці прызнаць незаконным і неабгрунтаваным адказ хоцімскай пракуратуры, правесці расследванне парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці па закону.

Раней Валерый Каранкевіч прасіў пракуратуру Хоцімскага раёна правесці праверку абставін свайго затрымання без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі непасрэдна на выбарчым участку ў дзень выбараў 23 сакавіка, правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

У сваім адказе на скаргу Валерыя Каранкевіча пракурор Хоцімскага раёна І. Савасцееў напісаў, што “дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС з’яўляюцца правамоцнымі і не супярэчаць дзеючаму заканадаўству”.

Пракурор Хоцімскага раёна таксама палічыў, што “сыходзячы з выкладзенага, падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання па Вашаму звароту не маецца, у сувязі з чым Ваша скарга задавальненню не падлягае”.

23 сакавіка каля 20-00 кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску. Двумя супрацоўнікамі ў чыне маёра ён быў дастаўлены ў РАУС, дзе яго ўтрымлівалі каля 40 хвілін без складання пратакола затрымання, а пасля адпусцілі. Падставай для тэрміновага затрымання супрацоўнікі назвалі заяву на адрас Каранкевіча з боку сябра акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Мікалая Тамашова. З-за незаконнага затрымання Валерый Каранкевіч не змог прысутнічаць пры падліку выбарчых бюлютэняў.

Валерый Каранкевіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён таксама супрацоўнічае з кампаніяй “Гавары праўду”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства