viasna on patreon

Жыхар Хоцімска спадзяецца, што ў МУС усё ж ёсць спецыялісты, здольныя выявіць інтэрнэт-паклёпнікаў

2014 2014-06-10T18:05:53+0300 2014-06-10T18:05:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 10 чэрвеня накіраваў скаргу на імя міністра ўнутраных спраў Беларусі, у якой папрасіў адмяніць пастанову начальніка Хоцімскага РАУС (ліст №ЕК-506 ад 16.04.2014 г.) і пастанову ад 23.05.2014 г. намесніка начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама (ліст № 19/К-33 от 23.05.2014 г.) аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па яго заяве. Спадар Каранкевіч прасіў супрацоўнікаў міліцыі правесці расследванне, выявіць асоб, якія здзейснілі абразу і паклёп на яго адрас, і прыцягнуць іх да адказнасці па закону.

Падставай для напісання заявы ў Хоцімскі РАУС і УУС Магілёўскага аблвыканкама паслужылі змешчаныя ў перыяд перадвыбарчай кампаніі і раней на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць.

Зараз грамадскі актывіст звяртаецца да міністра з аналагічнай просьбай: правесці расследванне, выявіць асоб, якія дапусцілі абразы і паклёп на яго адрас, прыцягнуць іх да адказнасці згодна закону і даць яму пісьмовы адказ у ўстаноўленыя законам тэрміны.

“Я спадзяюся, што МУС Рэспублікі Беларусь мае магчымасці карыстацца больш высокатэхналагічным спецыяльным абсталяваннем, і там працуюць спецыялісты больш высокай кваліфікацыі, чым у Хоцімскім РАУС і ў аддзеле па расследванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама, што дазволіць ім устанавіць асоб, якія распаўсюджвалі звесткі, ганьбячыя мой гонар і годнасць, - кажа Валерый Каранкевіч. – Тым больш, што ў сваёй пастанове ад 23.05.2014 г. намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іваноў указаў, што не задавальняюцца запыты менавіта падраздзяленняў аддзелаў унутраных спраў аб аказанні садзеяння ў адносінах замежных інтэрнэт-рэсурсаў, таму спадзяюся, што аналагічны запыт МУС будзе задаволены. На мой погляд, ні ў якім выпадку нельга пакідаць інтэрнэт-паклёпнікаў непакаранымі”.

Нагадаем, што напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы на пэўных інтэрнэт-рэсурсах Магілёўскай вобласці рэгулярна пачалі з’яўляцца публікацыі паклёпніцкага зместу пра дэмакратычных актывістаў і незалежных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў Магілёўскай вобласці. Магілёўская міліцыя чамусьці не можа знайсці асоб, якія распаўсюджваюць гэтыя звесткі. У прыватнасці, намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама С. Б. Іваноў раней адказаў Валерыю Каранкевічу, што супрацоўнікі міліцыі не могуць высветліць асоб, якія змяшчалі на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць. Месцам рэгістрацыі ўладальніка гэтага інтэрнэт-рэсурса (ААТ “Тэхналогіі будучыні”, 65082, Україна, г. Адэса, завулак Маякоўскага, 6) з’яўляецца Україна, устанавіць ІП-адрас гэтай асобы ці асоб не ўяўляецца магчымым, бо запыты падраздзяленняў МУС Беларусі застаюцца без адказу, таму яны не могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.

Што ж, магчыма МУС пакажа больш здольнасцей у змаганні з інтэрнэт-паклёпнікамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства