viasna on patreon

Бабруйск: патрапіць у ЛПП – чарга

2014 2014-06-16T16:29:09+0300 2014-06-16T16:41:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babrujsk-ltp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На базе аддзялення міліцыі №2 адбыліся выязныя судовыя пасяджэнні, на якіх разглядаліся справы бабруйчан, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, - паведамляе газета "Вечерний Бобруйск" у ілюстраваным фотаздымкамі артыкуле. Суддзя Алена Ярмашэвіч разгледзела справы 15 жыхароў горада і раёна, і ўсе яны былі накіраваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі на прымусовае лячэнне.

Аднак не ўсе асуджаныя на прафілакторнае жыццё бабруйчане патрапяць туды ў бліжэйшы час. Як паведаміў выданню ўчастковы інспектар Ленінскага раёна Генадзь Мароз, у ЛПП, разлічаным на 500 чалавек, зараз няма свабодных месцаў.

- Гэта можа адбыцца праз месяц, год ці нават праз два, - цытуе "ВБ" словы міліцыянта. Ён таксама расказаў, што за год у ЛПП накіроўваецца 200 бабруйчан, "але з іх толькі 80-90 чалавек можа прыняць прафілакторый". Таму "лячыцца" адпраўляюць тых, хто не ўзяў за мэту выправіцца пасля судовага пасяджэння.

Па законе "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх", накіраваць на прымусовае лячэнне ў Беларусі можна толькі хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення ці пад уздзеяннем наркотыкаў.

Фота Дзяніса Судніка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства