Бабруйск: супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі ў актывісткі подпісы за "Народны рэферэндум"
Вечарам 17 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі і адвезлі ў аддзяленне бабруйскую актывістку кампаніі "Гавары праўду" Яніну Аўсянік. Яна збірала подпісы за правядзенне "Народнага рэферэндума".
Нечаканая сустрэча з супрацоўнікамі міліцыі адбылася ў доме №187 па вуліцы Гогаля. Як мяркуе Яніна Аўсянік, іх выклікала мясцовая жыхарка, якая перад гэтым паведаміла зборшчыцы подпісаў, што яе сын працуе ў міліцыі.
-Яніна паспела сабраць 34 подпісы, іх у аддзяленні забралі і не вярнулі, - распавядае бабруйская каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" Алена Мядзведзева. - Таксама на яе склалі пратакол, але Яна адмовілася яго падпісваць. Яе пратрымалі ў аддзяленні тры гадзіны, адпусцілі каля 22.00 гадзін вечара.
Яніна Аўсянік паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі паабяцалі выклікаць яе на размову яшчэ раз, позвай.