Аднаму з першых беларускіх палітвязняў Рыгору Кійко патрэбная дапамога
Беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко — у бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.
Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюзу мастакоў і суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў ў бібліятэцы ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.
У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі-1997 бел-чырвона-белы сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады «хіміі» ў Зембінскай спецкамендатуры. Быў прызнаны «Amnesty International» вязнем сумлення. 8 лістапада 2001 годзе быў жорстка збіты пры абароне Курапатаў.
Ахвяраванні для Рыгора Кійко можна перадаць, звязаўшыся па тэлефонах: +37529 2753212 (Таццяна), +37544 7719817(Марына).