viasna on patreon

Civil Rights Defenders: Алесь Бяляцкі вызвалены пасля 1052 дзён за кратамі

2014 2014-06-22T16:49:44+0300 2014-06-22T16:51:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/robert-hord.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders

Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders

У 2011 годзе выбітны беларускі праваабаронца і кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі быў зняволены па сфабрыкаваных абвінавачваннях. 21 чэрвеня, пасля 1 052 дзён за кратамі, ён быў вызвалены і змог уз’яднацца са сваёй сям’ёй, сябрамі і калегамі.

Перад арыштам Алесь Бяляцкі займаўся зборам сродкаў на дапамогу рэпрэсаваным і іх родным. 24 лістапада 2011 года ён быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па сфабрыкаваных абвінавачваннях. У 2014 годзе ён быў прызнаны “Абаронцам грамадзянскіх правоў года” падчас штогадовага мерапрыемства “Праваабарончыя дні”. Яго жонка і калегі былі запрошаныя ў Стакгольм, каб атрымаць узнагароду ад яго імя.

“Я не магу апісаць, наколькі я шчаслівы з той нагоды, што наш добры сябар і калега на волі. Пазбаўленне волі Алеся Бяляцкага было яўным пакараннем за яго праваабарончую дзейнасць і спробай запалохаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Я размаўляў з намеснікам старшыні “Вясны” Валянцінам Стэфановічам, і мы абодва пагадзіліся, што павінны працягваць нашыя намаганні, каб пераканацца, што ўсе палітычныя зняволеныя ў Беларусі будуць вызваленыя”, — сказаў Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders.

Ужо больш за 30 гадоў Алесь Бяляцкі жыве ў бесперапыннай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека, спачатку ў СССР, а потым у Беларусі. З моманту стварэння “Вясны” ў 1996 годзе Алеся арыштоўвалі больш як 20 разоў. Многія з гэтых арыштаў былі звязаныя з такімі “парушэннямі” як раздача тэксту Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства