viasna on patreon

У Баранавічах актывісты вучыліся абараняць свае правы ў крымінальным працэсе

2014 2014-06-23T08:45:00+0300 2014-06-24T08:47:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zakony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 21 і 22 чэрвеня адбылося навучанне па крымінальнаму праву і працэсу, у якім прынялі ўдзел праваабаронцы з Мінску і мясцовыя актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Удзельнікі навучання абмеркавалі асаблівасці цяперашняй судовай практыкі, разглядзелі выпадкі, у якіх прадугледжваюцца такія віды пакарання, як штраф, папраўчыя работы, арышт, абмежаванне ці пазбаўлення волі, смяротнаепакаранне. Сярод удзельнікаў навучання не было прафесійных юрыстаў, таму было вельмі цікава даведацца, напрыклад, чым адрозніваецца допыт сведкі ад допыту падследнага, “ілжывыя паказанні” ад “заведама ілжывых”.

Найбольшую цікавасць выклікалі спрэчкі і праблемы, звязаныя з артыкулам 193.1 Крымінальнага права, які прадугледжвае крымінальную адказнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Вельмі цікавай была і практычная частка занятку, калі ўдзельнікі навучання выконвалі ролі супрацоўніка праваахоўных органаў і ўдзельніка масавага мерапрыемства, суддзі і фізічнай асобы, у адносінах да якой узбуджана крымінальная справа.

– Сёння ўсе мы змаглі ўпэўніцца, што нават грамадскія актывісты з вялікім вопытам працы недастаткова ведаюць крымінальнае права і працэс, яны робяць недапушчальна-паспешныя памылкі пры ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Зразумела, калі мы добра ведаем законы, то гэта надае нам ўпэўненасць і смеласць пры абароне сваіх правоў. Таму падчас навучання мы імкнуліся атрымаць не толькі веды па крымінальнаму праву, але і навучыцца імі карыстацца на практыцы, – адзначыў актывіст Руху “За свабоду” Віктар Сырыца.

Удзельнікі навучання прынялі ўдзел таксама ў дыскусіі па праблеме смяротнага навучання, якую арганізаваў праваабаронца Андрэй Палуда. Яны атрымалі ў падарунак дыск з альбомам “Апошні золак”. Гэты музычны праект створаны беларускімі музыкамі Змітром Вайцюшкевічам, Аляксандрам Памідоравым, Лявонам Вольскім, Ганнай Хітрык і іншымі, прысвечаны праблеме існавання на Беларусі смяротнага пакарання. Удзельнікі мерапрыемства выказалі надзею, што гэты вельмі якасны і таленавіты музычны праектпадштурхне нашых грамадзян задумацца пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства