viasna on patreon

Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі другі дзень страйкуюць і збіраюць подпісы на імя прэзідэнта (фота)

2014 2014-07-02T22:26:46+0300 2014-07-02T22:26:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-ip-strajk-2dzen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 300 індывідуальных прадпрымальнікаў Цэнтральнага гарадскога і Палескага рынкаў другі дзень калектыўна страйкуюць, выказваючы сваю нязгоду з указам Прэзідэнта № 222, які істотна ўскладняе іх працу. Абсалютная большасць ралетаў Цэнтральнага і Палескага рынкаў 2 ліпеня таксама зачынены, як і ў першы дзень страйку. А 10-й гадзіне раніцы ініцыятыўная група прадпрымальнікаў распачала збор подпісаў на імя кіраўніка дзяржавы. Ужо сабрана больш за 200 подпісаў, якія сёння ж адпраўлены па электроннай пошце на сайт прэзідэнта краіны.

– Мы хацелі асабіста ўручыць прэзідэнту нашы патрабаванні і подпісы. Але нам патэлефанавалі з Мінска і сказалі, што сёння прыязджае Пуцін, і нас там проста павяжуць, калі мы пойдзем у Адміністрацыю прэзідэнта. Таму па гэтай прычыне вырашылі свой ліст адправіць па пошце, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Сёння ж часова непрацуючыя індывідуальныя прадпрымальнікі наведалі ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны Баранавіцкага гарвыканкама і сустрэліся з дырэктарам Валянцінай Брыгавай. Падчас размовы ІП даведаліся, што ў Баранавічах зарэгістравана 350 беспрацоўных, якія атрымліваюць ад дзяржавы штомесяц 100 тыс. рублёў.

– А мы будзем беспрацоўнымі тады, калі здадзім свае прадпрымальніцкія пасведчанні. А каб іх здаць – гэта яшчэ 6-9 месяцаў чакання, уявіце сабе. Толькі пасля гэтага нас паставяць на ўлік і дадуць 10 даляраў у месяц, – дадаў Мікалай Чарнавус.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства