Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
https://spring96.org./be/news/71858
2014
2014-07-03T12:17:32+0300
2014-07-03T12:17:32+0300
2014-07-03T12:17:32+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/suverenitet-deklaracija-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна падалі заяўку на правядзенне пікета да 27 ліпеня, каб нагадаць жыхарам горада Бярозы пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятую 24 гады таму Вярхоўным Саветам.
У пікеце запланаваны ўдзел каля 10 чалавек. Мяркуемае месца правядзення – цэнтральны стадыён горада.
Акрамя як нагадаць жыхарам пра Дэкларацыю, праваабаронцы намераны выказаць пратэст супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі. Яны лічаць іх прысутнасць небяспекай для суверэнітэту краіны. Адной з мэтаў пікету з’яўлецца і выказванне салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх вызвалення.
Заявы на абслугоўванне пікета накіраваны ў ЖКГ, бальніцу і РАУС.