viasna on patreon

Прэзідэнт ПАСЕ: Упэўненая, што цяжкая праца беларускіх праваабаронцаў не марная (фота)

2014 2014-07-04T13:06:58+0300 2014-07-07T13:11:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_brasseur.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі і Прэзідэнт ПАСЕ Ан Брасер. Страсбург, 2 ліпеня 2014

Кіраўнік ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі і Прэзідэнт ПАСЕ Ан Брасер. Страсбург, 2 ліпеня 2014

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Ан Брасер падчас сустрэчы з кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім запэўніла яго ў поўнай падтрымцы з боку ПАСЕ працы праваабаронцаў у Беларусі.

На гэтай сустрэчы, якая адбылася 2 ліпеня ў Страсбургу, Алесь Бяляцкі быў у суправаджэнні сваіх калегаў - Прэзідэнта FIDH Карыма Лахіджы і кіраўніка аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Сашы Кулаевай.

Ан Брасер выкарыстала гэтую магчымасць, каб асабіста, ад імя Асамблеі, павіншаваць Алеся Бяляцкага з прысуджэннем першай прэміі Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека. Прэмія была прысуджана праваабаронцу Асамблеяй у верасні 2013 года, але лаўрэат, які знаходзіўся ў зняволенні з 2011 года, не змог прысутнічаць на цырымоніі ўручэння. Прэзідэнт ПАСЕ абмеркавала з Алесем Бяляцкім сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ролю Асамблеіў яе паляпшэнні.

"Сп. Бяляцкі з'яўляецца для нас сімвалам непарушнай прыхільнасці правам чалавека. Шчыра вітаючы яго вызвалення з турмы 21 чэрвеня, я ўражаная яго моцным жаданнем працягваць сваю вельмі каштоўную працу ў галіне правоў чалавека і супрацоўніцтва з Асамблеяй і Саветам Еўропы", сказала спн. Брасер.

"Высока ацэньваючы прыхільнасць сп. Бяляцкага, я таксама хачу выказаць нашую поўную падтрымку працы ўсіх праваабаронцаў у Беларусі, якія вымушаныя змагацца за нашыя агульныя каштоўнасці ў вельмі цяжкіх умовах. Я ўпэўненая, што гэтая цяжкая праца не будзе марнай, і я спадзяюся, што з іх дапамогай Беларусь хутка стане сапраўды дэмакратычнай дзяржавай, якая паважае вяршэнства закона і стандарты Савета Еўропы ў галіне правоў чалавека", адзначыла прэзідэнт ПАСЕ.

У Алеся Бяляцкага і яго калегаў з FIDH таксама адбылася сустрэча з Генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб'ёрнам Ягландам, падчас якой сярод іншага гаварылася праўмовы вызвалення нядаўняга палітвязня, сітуацыю ў рэгіёне.

Праваабаронца казаў пра неабходнасць працягваць дамагацца вызвалення астатніх палітвязняў у Беларусі і адмены артыкула 193.1 КК, які крыміналізуе дзейнасць незарэгістраваных НДА, падставай для чаго з'яўляецца адпаведнае заключэнне Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.

Таксама Алесь Бяляцкі прысутнічаў на першай сесіі новаабранага Еўрапейскага Парламента, дзе новаабраны Прэзідэнт ЕП Марцін Шульц, яшчэ да пачатку спрэчак, паведаміў дэпутатам пра прысутнасць беларускага праваабаронцы, нагадаў пра рэзалюцыі ЕП з патрабаваннем яго вызвалення, распавёўшы пра яго барацьбу.

Еўрапарламентарыі віталі Алеся шквалам апладысментаў.

У гэты дзень у Страсбургу ў былога палітвязня і яго калегаў з FIDH адбылося яшчэ некалькі сустрэчаў на вышэйшым узроўні, у прыватнасці, з Штэфанам Фюле, Еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства. Таксама Алесь Бяляцкі даў прэс-канферэнцыю ў Еўрапарламенце і інтэрв'ю EUobserver - незалежнаму інтэрнэт-выданню, якое асвятляе палітычныя падзеі ў Еўрасаюзе, а таксама актуальныя тэмы, звязаныя з правамі чалавека, праблемамі дэмакратызацыі ў ЕС і інш. 

Кіраўнік ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, Прэзідэнт ПАСЕ Ан Брасер, Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы. Страсбург, 2 ліпеня 2014
Сустрэча прадстаўнікоў FIDH з прадстаўнікамі ПАСЕ. Страсбург, 2 ліпеня 2014
Алесь Бяляцкі і Марцін Шульц. Страсбург, 2 ліпеня 2014 ©Europäisches Union 2014
Алесь Бяляцкі, Саша Кулаева і Марцін Шульц. Страсбург, 2 ліпеня 2014 ©Europäisches Union 2014
Сустрэча прадстаўнікоў FIDH са Штэфанам Фюле. Страсбург, 2 ліпеня 2014
Cустрэча прадстаўнікоў FIDH з Генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб'ернам Ягландам
Алесь Бяляцкі і Генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб'ерн Ягланд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства